Свая гульня "Мая Радзіма - Беларусь"

27 кастрычніка у інтэрнаце каледжа прайшло выхаваўчае мерапрыемства ідэалагічнай накіраванасці  Свая гульня на тэму “Мая Радзіма - Беларусь”. Асноўнымі выхаваўчымі задачамі з’яўлялася фарміраванне ў навучэнцаў устойлівай грамадзянскай пазіцыі, выхаванне патрыятычных пачуццяў і павагі да сваёй Айчыны, развіццё ідэалагічных каштоўнасцей. Формай правядзення была выбрана віктарына, якая дазваляе прааналізаваць веды дзяцей у той альбо іншай вобласці і прывабіць іх інтарэс да тэмы.

На падрыхтоўчым этапе над віктарынай працавалі навучэнцы груп ПО- 21 Герман Багдановіч  і групы Б 32 Аксана Масойць. Удзельнікамі віктарыны сталі навучэнцы груп ПО- 11, Б -22 і Б- 11: Носуль Аляксей, Целіца Яўгенія, Даўлевіч Анастасія, Вінцаловіч Анастасія і Пукшта Кацярына.

Падчас мерапрыемства дзецям быў прадэманстраваны відэаролік “Беларусь. Звыш за чаканне”, які, несумненна, вызваў у сэрцы кожнага самыя найлепшыя пачуцці і гонар за сваю Радзіму. Пасля пачалася непасрэдна гульня. Пытанні віктарыны былі падабраны з улікам узросту і магчымасцей дзяцей і ахоплівалі  веды розных сфер: геаграфія, гісторыя, знакамітыя асобы, спадчына і сімвалы Беларусі. Дух спаборніцтва прысутнічаў на працягу ўсёй гульні, кожны з удзельнікаў як мага лепш стараўся паказаць свае веды па тэме. Але правілы - ёсць правілы,  і пераможцам віктарыны, які набраў найбольшую колькасць балаў, стаў Носуль Аляксей, навучэнец групы ПО-11.