20 красавіка 2021 года ў бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына пад назвай “Зямля бацькоў – зямля святая”, прысвечаная гораду Ашмяны і Ашмяншчыне. Напачатку вядучыя Вікторыя Алехно і Ірына Сіповіч распавядалі пра тое, як важна любіць сваю радзіму, шанаваць, памнажаць спадчыну, якую нам пакінулі нашы продкі, ганарыцца той мясцінай , дзе нарадзіўся і вырас, бо без няведання мінулага няма будучыні. Вядучыя Вайцеховіч Кацярына, Шчарбакова Аляксандра, Вінцаловіч Анастасія, Даўлевіч Анастасія, Круглякоўскі Павел і Рудзевіч Валерыя пазнаёмілі з гісторыяй горада, будынкаў, вуліц, помнікаў і людзей, якія зрабілі свой уклад у гісторыю Ашмян і Ашмянскага раёна.