У перыяд з 16 па 21 лютага ва ўстанове адукацыі прайшлі мерапрыемствы ў рамках Тыдня роднай мовы. Мерапрыемствы спрыялі фарміраванню станоўчай матывацыі да вывучэння роднай мовы.
Да адкрыцця тыдня быў аформлены стэнд з цікавай і займальнай інфармацыяй.
Актыўны ўдзел навучэнцы прынялі ў акцыях “Вітаем па-беларуску”; “Пажаданні роднай мове”.
Для навучэнцаў першага курса куратарскую гадзіну “Любі, шануй, ведай роднае слова!” правяла выкладчык беларускай мовы і літаратуры Чаркоўская В.А., у ходзе якога навучэнцы паказалі веды, развівалі творчыя здольнасці, вандравалі па роднай краіне.
Цікава і запамінальна прайшоў вусны часопіс “Літаратары-юбіляры”, праведзены выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Дебесь Л.Г. Гэта мерапрыемства садзейнічала папулярызацыі беларускай мовы, павышэнню цікавасці да творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
21 лютага навучэнцы і выкладчыкі нашага каледжа далучыліся да напісання Гродзенскага абласнога дыктанта ў межах святкавання Міжнароднага дня роднай мовы.
Мэтай тыдня з’яўлялася папулярызацыя беларускай мовы, фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага! Дні роднай мовы даюць магчымасць напомніць пра тое, што мы - беларусы і нашай роднай мовай з'яўляецца беларуская мова. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца нам з паклення ў пакаленне і суправаджае нас усё жыццё.