12 сакавіка ў бібліятэцы каледжа напярэдадні 180-годдзя з дня нараджэння Францішка Багушэвіча прайшла літаратурная вечарына пад назвай «… Гдзе ж цяпер Беларусь?». Вядучыя Станкевіч Арсеній і Худалеева Інэсса расказалі пра тое як жыў, што хвалявала і якую спадчыну пакінуў нам, нашчадкам, зямляк, таленавіты сын беларускай зямлі - Францішак Бенядзікт Казіміравіч Багушэвіч. Кандратовіч Вольга, Мацкойць Вераніка і Новік Зарына чыталі вершы нацыянальнага песняра, вуснамі якога загаварыў беларускі мужык. У канцы мерапрыемства навучэнцы прынялі ўдзел у віктарыне па жыццевым і творчым шляху паэта.