Праведзены конкурс літаратурных работ сярод навучэнцаў у рамках Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу літаратурных работ “АЗБУКА пачуццяў”, праект “Script.Art.by”. Лепшыя работы дасланы на абласны этап конкурсу: верш Дварэцкай Ангеліны “Каханне!?”, верш Пяткевіч Аляксандры “Мая любоў”.
Мая любоў
Любоў. Як многа можа яна значыць…
З маленства - гэта салодкі голас маці.
Мір новых захапленняў хочаш бачыць
І не сядзіцца тады у цеснай хаце.
Любоў да працы, ведау і Радзімы,
Што нам даюць у сценах святой школы.
Да дзеда, брата, цеці, да радзіны.
І пэўна ж да прыгожай роднай мовы.
Пасля, як прыйдзе першае каханне,
Букет пачуццяу сэрца твайго кранецца!
І нават, калі прыйдзе час растаня,
У памяці навекі застанецца.
Любоў. Яна такая розная, але...
Усе ж яднае яна сэрцы, душы і людзей!
І крыху ёсць яшчэ надзеі у мяне,
Што будзе Мір наш лепей і дабрэй!
Каханне!?
Каханне!? Што гэта такое!?
Я задаю сабе пытанне, Напэўна, штосьці незямное,
Мы яму скажам "прывітанне".
Любіць умеюць адналюбы, Якія любяць усей душой,
І ад любві ляцяць у неба,
Сустрэць там сэрца пачуцце.
І бачаць сны яны такія :
"Лясы і далі палявыя,
І разам лепшыя часы,
Сабраўшы ў косы валасы"
І кожны з нас шукае шчасце,
І мары толькі пра любоў,
Вяселле дзеўкам у белым плацці,
А хлопцам хопіць і штаноў.
Каб адчуваць сябе шчаслівым, Не трэба ў дзверы калаціць,
Ты проста стань самым жаданым,
Для той, з кім хочаш разам быць...
Аб’яўлены конкурс сачыненняў-эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”. Падвядзенне вынікаў адбудзецца 22.02.2021 г.
На працягу тыдня прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў. Лепшыя відэадэкламацыі будуць размешчаны на сайце каледжа.
У фае каледжа аформлена фотазона “Беларускі народны каляндар”. Навучэнцам і выкладчыкам было дадзена заданне адказаць на беларускай мове на прапанаваныя пытанні па тэме “Беларускі народны каляндар”. Напрыклад:
Назавіце месяцы года, ад першага да апошняга, па-беларуску.
Перакладзіце з рускай мовы на беларускую назвы месяцаў года.
Што вы ведаеце пра паходжанне назваў беларускіх месяцаў? Пераможцы атрымалі салодкі прыз.
19 лютага адбылася літаратурная сустрэча з удзелам знакамітага паэта Ашмяншчыны Кустом Яўгенам Гаўрылавічам, які пазнаёміў навучэнцаў і выкладчыкаў са сваімі новымі паэтычнымі творамі.
19 лютага адбылася акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску” да Міжнароднага дня роднай мовы: да акцыі далучыліся навучэнцы і работнікі каледжа.
У бібліятэцы арганізавана кніжная выстава, прысвечаная творчасці пісьменнікаў-юбіляраў.