План мерапрыемстваў Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў “Мае любімае слова па-беларуску”

Цудоўная беларуская мова 

Вобразная беларуская мова

 

 

16 верасня  2022 года навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у Рэспубліканскім дыктанце "Дзень народнага адзінства".

19 верасня 2022 года ў фае каледжа адбылася прэзентацыя віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове». Удзел у прэзентацыі прынялі навучэнцы і работнікі каледжа. У гэты ж дзень арганізавана акцыя "Размаўляй са мной па-беларуску".

22 верасня 2022 года адбылася сустрэча з майстрам жывапісу і мастацтва Буткевіч Н.Э., якая пазнаеміла навучэнцаў з дзейнасцю знакамітых мастакоў Беларусі, а таксама расказала пра сваю працу і поспехі ў падрыхтоўцы юных мастакоў. Наталля Эдуардаўна дала магчымасць навучэнцам спрабаваць свае здольнасці маляваць.

23 верасня 2022 года праведзена экскурсія ў дом-музей Ф. Багушэвіча ў Кушляны. Экскурсавод пазнаеміў наведвальнікаў з падрабязнымі фактамі жыцця і творчасці паэта, расказаў пра патрыятычную дзейнасць Багушэвіча. Навучэнцы мелі магчымасць пабачыць рэчы, якімі карыстаўся паэт, пабываць у яго рабочым кабінеце.  Матэрыялы экскурсіі вельмі зацікавілі навучэнцаў каледжа, спадабалася і сама сядзіба. Экскурсія закончылася наведваннем магілы вялікага паэта на Жупранскіх могілках.

 

26 верасня 2022 года навучэнцы каледжа прынялі ўдзел у абласным чэлянджэры "Мова краіны маёй: пра настаўніка - з любоўю".

 

11 кастрычніка праведзена віртуальная экскурсія па мемарыяльнаму запаведніку "Вязынка". Навучэнцы папоўнілі свае веды аб мясцінах, дзе нарадзіўся Янка Купала.

 

22 лістапада была праведзена літаратурная гасцеўня "Колас і Купала запрашае...", прысвечаная 140 - годдзю з дня нараджэння вялікіх песняроў Беларусі.

У рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Я. Коласа і Я. Купалы ў групе ПО-11 быў праведзены конкурс насценных газет, прысвечаны жыццю і творчасці юбіляраў. Лепшай прызнана газета, над якой працавалі Савіч Арцем, Маніло Паліна, Сурвіла Арцем і Белуш Даша